Мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў не павысяцца - Шпілеўскі
У Беларусі не плануецца павышэнне мытных пошлінаў на ўвоз легкавых аўтамабіляў. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі. Ён адзначыў, што падобная магчымасць не абмяркоўваецца нават папярэдне. На думку Шпілеўскага, такое рашэнне было б не лагічным, больш таго, “гэтага рабіць нельга”.
“У нас няма вытворчасці легкавога транспарту, таму мы мусім даць магчымасць насельніцтву набыць аўтамабіль ва ўмовах канкурэнцыі”, цытуе словы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту БЕЛТА.
Нагадаем, напрыканцы лістапада пра павышэнне пошліны заявіў намеснік міністра прамысловасці Валянцін Гурыновіч. Ён адзначыў, што гэтае рашэнне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.