МЗС Беларусі назваў адмену гандлёвых прэферэнцыяў недальнабачным крокам ЕС
Міністэрства замежных справаў Беларусі выразіла
неразуменне ў сувязі з адменаю еўрапейскіх гандлёвых прэферэнцыяў для
беларускага экспарту ў Еўрасаюз. Рашэнне аб выключэнні Беларусі з абагульненай
сістэмы прэферэнцыяў ЕС у беларускім МЗС назвалі “недальнабачным крокам у
дачыненні а свайго непасрэднага суседа” і выказалі спадзяванне на хуткага
перагляду і адмену рашэння.
Паводле беларускіх уладаў, “эканамічная шкода, якую панясуць у выніку дадзенага рашэння нашы партнёры ў ЕС, не можа быць апраўданы кан’юктурнымі меркаваннямі, на якіх яно заснаванае”.
Нагадаем, што рашэнне аб адмене гандлёвых прэферэнцыяў, прынятае Саветам Еўропы, набыло моц 21 чэрвеня. З-за гэтага Беларусь будзе штогод губляць 300-400 мільёнаў долараў.