МЗС Беларусі заклікаў еўрапейскіх партнёраў да цвярозай ацэнкі і дыялогу
Да цвярозай ацэнкі сітуацыі і працягу канструктыўнага дыялогу заклікаў сёння еўрапейскіх партнёраў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. У прыватнасці, ён заявіў, што "частка нашых еўрапейскіх партнёраў мае скажоныя ўяўленні аб рэальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі". Гэта падштурхоўвае іх да прыняцця рашэнняў, якія "будуць наносіць урон нармальнаму ўзаемадзеянню і тым каштоўнасцям, прыхільнасць да якіх яны самі дэкларуюць", — перадае словы Савіных БелаПАН.
Прэс-сакратар падкрэсліў, што гэтая контрпрадуктыўная пазіцыя "ўжо даказала сваю бесперспектыўнасць у мінулае дзесяцігоддзе".
Прэс-сакратар падкрэсліў, што гэтая контрпрадуктыўная пазіцыя "ўжо даказала сваю бесперспектыўнасць у мінулае дзесяцігоддзе".