МЗС Францыі назвала рашэнне Мінска аб закрыцці офіса АБСЕ вартым жалю

Прадстаўнік МЗС Францыі Крысцін Фажэ назвала рашэнне Мінска аб закрыцці офіса АБСЕ вартым жалю.
"У гэтым кантэксце мы цалкам падтрымліваем намер Літвы, якая з 1 студзеня старшынствуе ў АБСЕ, атрымаць тлумачэнне з боку Беларусі, а таксама ўключыць гэтае пытанне ў парадак першай сесіі Пастаяннага Савета АБСЕ, запланаванай на 13 студзеня", -- адзначыла яна.

Фажэ таксама назвала "трывожнай" сітуацыю ў Беларусі. "Мы асуджаем арышты прадстаўнікоў апазыцыі, якія пачаліся 19 снежня. Заклікаем улады Беларусі да хутчэйшага вызвалення ўсіх арыштаваных ", -- сказала прадстаўнік французскага знешнепалітычнага ведамства, перадае Радыё Свабода са спасылкай на  РАР.