МЗС Літвы адмаўляе, што каля Вільні дзейнічала сакрэтная турма для баявікоў

МЗС Літвы заявіла, што каля Вільні не было сакрэтнай турмы для баявікоў "Аль-Каіды".
Нагадаем, паводле паведамлення амерыканскай тэлекампаніі АВС, у турме на Віленшчыне было да васьмі палонных, якія знаходзіліся там больш за 12 месяцаў да канца 2005 года. Пасля гэтых людзей перавялі ў іншыя краіны. Журналісты АВС грунтуюць сваю версію на змесце бартавых журналаў, паводле якіх самалёты ЦРУ ў той час неаднаразова прызямляліся ў Літве.

Паводле дырэктара дэпартамента інфармацыі і грамадскіх сувязяў МЗС Літвы Раландаса Качынскаса, літоўскі МЗС "адмаўляе якія-небудзь сцверджанні пра турмы ЗША, якія нібыта дзейнічалі ў Літве", паведамляе ИТАР-ТАСС.