На 90% гандлю і грамадскага харчавання Гомельшчыны знайшлі антысанітарыю

У кастрычніку дзяржаўны санітарны нагляд Гомельскай вобласці праверыў аб’екты гандлю і грамадскага харчавання ўсіх формаў уласнасці — 90% з іх парушалі санітарна-эпідэміялагічнае заканадаўства. Дзяржнагляд склаў 325 пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні на адказных службовых асобаў. Вынесеныя прадпісанні аб забароне рэалізацыі 1 317 кілаграмаў непрыдатнай харчовай прадукцыі ці прадукцыі, якая не мае дакументаў ад якасці і бяспецы. 40 прадпісанняў тычыліся скарачэння асартыменту харчовай прадукцыі і вырабленай кулінарнай прадукцыі цераз адсутнасць належных умоваў захоўвання, вытворчасці і рэалізацыі, паведамляе БелаПАН.