На абслугоўванне дзяржпазыкі сёлета пойдзе больш за 800 мільёнаў долараў

На абслугоўванне дзяржпазыкі сёлета Беларусь выдаткуе больш за 800 мільёнаў долараў. Пра гэта 21 студзеня заявіў намесніка міністра фінансаў Уладзімір Амарын. Амарын: "Для пагашэння дзяржаўнай пазыкі закладзена ў бюджэце 2011 года агульная сума 862 мільёны долараў. У тым ліку 695 мільёнаў — на выплату адсоткаў і 167 мільёнаў будуць накіраваныя на пагашэнне асноўнай пазыкі".

Агульная ж знешняя пазыка, па словах Амарына, на сённяшні дзень складае амаль 10 мільярдаў долараў.