На Алтаі знайшлі цела альпініста з Беларусі, які знік два гады таму
Цела альпініста з Беларусі, які загінуў два гады таму, знайшлі на схіле гары Бялуха ў Рэспубліцы Алтай (Расія). Нагадаем, што Кірыл Каршак і трое яго сяброў у ліпені 2005 года трапілі
пад лавіну на вышыні 4500 метраў. Усе яны загінулі. Целы кіраўніка
групы 54-гадовага Георгія Маскалёва і 28-гадовага Кірыла Каршака тады
не знайшлі.
На верталёце цела беларускага альпініста даставілі ў Горна-Алтайск, дзе пройдзе яго апазнанне.
http://polit.sib.ru
На верталёце цела беларускага альпініста даставілі ў Горна-Алтайск, дзе пройдзе яго апазнанне.
http://polit.sib.ru