На аўкцыён выставяць будынкі, у якіх здымаўся фільм “В августе 44-го…”

Будынкі колішняй інфекцыйнай лякарні ў Слоніме выставяць на аўкцыён. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела тэрытарыяльнага планавання, горадабудаўніцтва і архітэктуры слонімскага райвыканкама Таццяна Лянцкевіч. Нагадаем, у гэтых будынках здымалася частка фільма “В августе 44-го…”. А нядаўна там быў пажар. Цяпер у былой лякарні прыбіраюць смецце і рыхтуюць будынкі да аўкцыёна. Хто стане гаспадаром гістарычнай забудовы на Савецкай вуліцы Слоніма і што там будзе ў перспектыве - усё яшчэ застаецца пад пытаннем.

Па матэрыялах “Газеты слонімскай”