На беларуска-літоўскай мяжы злавілі нелегалаў з Грузіі
Ноччу 17 чэрвеня на ўчастку Лідскага пагранатраду затрымалі 8 грамадзянаў Грузіі, паведамляе БелаПАН. Нелегалы прыехалі цягніком з Масквы ў Брэст, але потым скіраваліся не да польскай мяжы, а на поўнач у Літву. Гэтыя жыхары грузінскіх Поці і Кутаісі ўжо двойчы намагаліся атрымаць статус уцекачоў у Польшчы, але без вынікаў. Цяпер яна заплацяць штраф за парушэнне мяжы, а потым іх дэпартуюць.