На беларуска-ўкраінскай мяжы сабралася вялікая чарга расійскіх аўтобусаў

Вялікая чарга пасажырскіх аўтобусаў, у асноўным, з Расіі, сабралася на беларуска-ўкраінскай мяжы, у пункце пропуску Новая Гута.
Па словах прэс-сакратара памежнага камітэта Аляксандра Цішчанкі, за ноч беларускі бок прапусціў 90 аўтобусаў.

Наш пункт пропуску валодае большай прапускной здольнасцю, чым сумежны ўкраінскі "Новыя Ярылавічы", адзначыў прэс-сакратар. Цяпер на ўчастку беларуска-ўкраінскай мяжы працягвае інтэнсіўна збірацца чарга.

Складаецца цяжкае становішча і з-за спякоты. Памежнікі заклікаюць усіх, хто едзе ва Ўкраіну на машынах, а таксама кіроўцаў пасажырскіх аўтобусаў карыстацца пунктамі пропуску "Камарын" і "Весялоўка", паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.