На Беразіне ў Бабруйску вецер перавярнуў лодку з рыбаком (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, 35-гадовы рыбак сам паведаміў выратавальнікам, што трапіў у бяду. Калі яго гумовую лодку перавярнуў вецер, мужчына здолеў даплыць да выспы. Ён патэлефанаваў у МНС і распавёў, што самастойна да берага дабрацца не зможа.



Выратавальнікі на лодцы прывезлі пацярпелага на бераг. Пасля агляду медыкамі яго шпіталізавалі ў лякарню з дыягназам "агульнае перахалоджанне".



Фота — mchs.gov.by