На брэсцкім байк-фэсце больш за 20 разоў парушылі правілы дарожнага руху
За час VIII міжнароднага байк-фэсту яго ўдзельнікі здзейснілі не меней за 22 парушэнні правіл дарожнага руху. Фэст прайшоў 30 траўня — 1 чэрвеня ў Жабінкаўскім раёне, нагадвае БелаПАН.
Дзевяць байкераў былі затрыманыя за кіраванне транспартным сродкам без шлёма, восем — у нецвярозым стане, тры — не мелі пры сабе правоў кіроўцы, яшчэ ў аднаго іх не было зусім, адзін байкер не выканаў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца.
На аналагічным фэсце ў 2007 году такіх парушэнняў было зафіксавана 13. Іх рост сёлета ахоўнікі парадку звязваюць з тым, амаль у два разы ўзрасла колькасць матацыклаў, на якіх прыехалі ўдзельнікі фэсту. Іх было больш за тысячу. А усяго мерапрыемства байкерскага злёту сабралі каля трох тысяч чалавек.