На брэсцкім камбінаце запусцілі бельгійскія станкі коштам каля 4 млн еўра
Чатыры бельгійскія станкі запусцілі на брэсцкім камбінаце “Дываны Брэста”. Кожны з іх каштуе каля мільёна еўра. Два з іх цяпер працуюць у тры змены. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё галоўны інжынер прадпрыемства Валерый Марчук:
"Такія станкі выпускаюць толькі ў Бельгіі і Нямеччыне. Мы правялі тэндэр, і бельгійская прапанова апынулася на 200 тысячаў еўра таннейшая".
Мадэрнізацыя праводзіцца за 50 мільярдаў рублёў, вылучаных улетку 2008 года адмысловым указам прэзідэнта пасля таго, як камбінат патрапіў у жахлівае становішча. Падарвала яго ўнутраная канкурэнцыя з боку Віцебскага дывановага, які пераняў рынкі ў Расіі.
Будзе абнаўляцца і прадзільная вытворчасць для вырабу дарагіх, элітных дываноў. Там тэндэр на пастаўку абсталявання выйгралі немцы, кажа Валерый Марчук.