На Брэстчыне бясплатна прышчэпленыя супраць грыпу А/H1N1 44 тысячы чалавек

У Брэсцкай вобласці бясплатна прышчэпленыя супраць грыпу А/H1N1 44 тысячы чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар вобласці Алег Арнавутаў. Па ягоных словах, для вакцынацыі супраць грыпу рэгіён атрымаў ад Мінздароўя 88 тысяч доз для двухразовага вакцынавання. Вакцынацыю прайшлі медыцынскія спецыялісты, а таксама супрацоўнікі МНС, ЖКГ, транспартнай службы і г.д.

Лекары адзначаюць, што ўзровень захворвання на ВРВІ і грып у рэгіёне не перавышае звычайных сезонных паказчыкаў, усе школы і дзіцячыя садкі працуюць у нармальным рэжыме. Медыкі мяркуюць, што эпідэмію грыпу ў рэгіёне варта чакаць у другой палове лютага - пачатку сакавіка, як было і ў папярэднія гады.