На будоўлі “Мінск-Арэны” загінуў цесляр, ён упаў з 15-метровай вышыні
53-гадовы цясляр загінуў на будаўніцтве спорткомплекса “Мінск-Арэна”. Ён сарваўся з 15-метровай вышыні і зваліўся на арматуру, якая прабіла яму галаву.
Пракуратура Цэнтральнага раёна цяпер праводзіць праверку. Нагадаем, што за смерць на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі адказаў майстар. У жніўні 2006 года 19-гадовы рабочы быў забіты токам. Майстар атрымаў тры гады "хіміі", інфармуе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.