На чацвёртым этапе Кубка свету па фрыстайле беларусы занялі 1-е і 3-е месцы

У ЗША адбыўся чацвёрты этап Кубка свету па фрыстайле. Першае месца ў беларускага фрыстайліста Антона Кушніра, другое заняў У Гангпу з Кітая, а на трэцім — наш Дзмітры Дашчынскі, адзначаюць "Беларускія навіны". Астатнія нашы спартоўцы размясціліся ў выніковай табліцы ў наступным парадку: 7-е месца — Цімафей Слівец, 17-е — Дзяніс Восіпаў, 19-е — Аляксей Грышын, 32-е — Максім Гусцік.

У жанчын першае месца заняла аўстралійка Ласіла Людзія, другое ў кітаянкі Ксу Мінгтао, на трэцім — таксама спартоўка з Кітая Лі Ніна. Нашая Асоль Слівец заняла 15-е месца.