На час прыезду Лукашэнкі ў светлагорскай міліцыі забралі зброю
На час прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Светлагорск мясцовай міліцыі загадалі здаць службовую зброю, пакінуўшы яе толькі мінімальнаму складу дзяжурных супрацоўнікаў, інфармуе Regionby.
Каб прэзідэнцкі верталёт зручна прызямліўся ля аўтазаправачнай станцыі, што побач з вёскай Чыркавічы на дарозе Бабруйск-Светлагорск, каля АЗС знялі частку электрычных слупоў.
Раніцай работнікаў малочнага завода ў пасёлку Мядкоў, які знаходзіцца паміж Чыркавічамі і Светлагорскам, вывелі ў белых халатах збіраць смецце ўздоўж дарогі. У горадзе для прыборкі смецця ля прамысловай зоны задзейнічалі навучэнцаў.
Удзень на доўгі час быў закрыты ўезд у горад з шашы, па якой праязджаў кіраўнік дзяржавы, а таксама зменшаны аўтобусны рух з мясцовай аўтастанцыі. Лукашэнка пабываў на вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно”, якое ўваходзіць у канцэрн “Белнафтахім”.