На чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў ластах беларус заваяваў 3 залатыя медалі
Беларус Дзмітры Гаўрылаў заваяваў тры залатыя і адзін бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў ластах сярод юніёраў. Як адзначае БЕЛТА, спаборніцтвы праходзілі ў сербскім Бялградзе. Беларускаму спартоўцу не было роўных у плаванні кролем: на трох дыстанцыях — 50, 100 і 200 м — ён заваяваў залатыя медалі. Пры гэтым ён усталяваў два рэкорды: на стометроўцы — рэкорд Еўропы і на двухсотметровай дыстанцыі — рэкорд свету.
У ныранні на 50 м (без трубкі або акваланга, на адной затрымцы дыхання) Дзмітры заваяваў бронзавы медаль. Ён адзін прадстаўляў Беларусь і забяспечыў ёй пятае месца сярод 18 краін — удзельніц чэмпіянату.