На чэмпіянаце свету па футболе арыштаваны англійскі журналіст
Паліцыя ПАР арыштавала журналіста з Англіі, які дапамог заўзятару прайсці ў распранальню падапечных Фабіа Капэла пасля матчу групавога этапу са зборнай Алжыра. Рэпарцёр Sunday Mirror Сайман Райт быў затрыманы ў Кейптаўне пасля таго, як праваахоўныя органы вывучылі відэаздымку з месца здарэння. "У паліцыі ёсць падставы меркаваць, што гэта была адмыслова арганізаваная правакацыя. Задачай яе было праверыць службу бяспекі чэмпіяната і пасля выставіць яе ў дрэнным святле, скарыстаўшыся здарэннем як сюжэтам для публікацыі", цытуе сайт sport-express.ru прадстаўніка паліцыі ПАР на арганізаванай па гэтым выпадку прэс-канферэнцыі.