На чэмпіянаце свету па хакеі юнацкая зборная Беларусі стартавала з паразы

Сёння ў Казані пачаўся юнацкі (U-18) чэмпіянат свету па хакеі. Беларуская зборная ў першым матчы папярэдняга раўнда прайграла швецкім аднагодкам - 2:6. Дублем у камандзе Уладзіміра Цыплакова адзначыўся Аляксандр Фамін, які на 13-й хвіліне зраўняў лік (1:1), а на 58-й хвіліне ўсталяваў канчатковы лік матчу.

Заўтра беларусы згуляюць з камандай ЗША.

"Прессбол"