На чэмпіянаце свету па самба ў беларускі адабралі залаты медаль
13 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце свету па самба, які прайшоў у Чэхіі. Нашыя спартоўцы прывезлі на Бацькаўшчыну 6 залатых, 3 срэбраных і 4 бронзавых медалёў. Найбольшага поспеху дамагліся Анастасія Ляшкова (вага да 62 кг), Юлія
Барысік (звыш 80), Андрэй Казусёнак (да 90), Юрый Рыбак (звыш 100),
Дзмітрый Базылеў (да 68) і Магамед Абдулганілаў (да 82).
У камандным заліку сярод мужчын беларусы занялі першае месца, сярод жанчын – другое. Прычым, беларускі маглі быць таксама першымі.
Арбітры ў фінале спачатку прысудзілі перамогу Марыі Жарскай (вагавая катэгорыя да 52 кг), а пасля аддалі “золата” прадстаўніцы Манголіі. У выніку беларускую каманду на некалькі ачкоў апярэдзілі расіянкі.
БелаПАН