На чэмпіянаце свету па тайскім боксе беларусы заваявалі пяць залатых медалё

Пяць залатых і адзін бронзавы медаль заваявала зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па тайскім боксе, які завяршыўся 5 снежня ў Бангкоку. Як інфармуе БелаПАН, першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Кацярына Вандар'ева (54 кг), Алена Муратава (57 кг), Ала Івашкевіч (60 кг), Марына Калініна (71 кг) і Дзмітры Валент (75 кг). Акрамя таго, жаночая зборная першынствавала ў агульнакамандным заліку.

У спаборніцтвах удзельнічала больш за тысячу спартоўцаў з 90 краін.