На Дзень салідарнасці 16 ліпеня тэлеканал НТВ пакажа фільм "Хросны бацька-2"

На сайце тэлеканала фільм анансуецца так: "Усё, што вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць". "Хроснага бацьку-2" пакажуць у рамках праграмы "Надзвычайнае здарэнне. Расследаванне" ў 18.30 па мінскім часе. Кіно ўжо анансуецца па НТВ і пазначанае ў тэлепраграме.

Як нагадвае "Хартыя'97", першы фільм "Хросны бацька" быў паказаны 4 ліпеня. У ім распавядалася пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі.

Можна меркаваць,.што дата паказу фільма "Хросны бацька-2" - 16 ліпеня - абраная невыпадкова. Менавіта ў 16-ы дзень кожнага месяца ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых палітыкаў.