На фасадзе гомельскага тэатра лялек з’явіўся гадзіннік за 19 тысяч еўра

Гадзіннік коштам больш за 19 тысяч еўра з’явіўся на фасадзе гомельскага тэатра лялек на вышыні 15 метраў. Ён выраблены ў Санкт-Пецярбургу па швейцарскай тэхналогіі.  Дыяметр цыферблата складае 1,3 метра. Гадзіннікі такога фармату змантавалі толькі на пяці аб’ектах у СНД.

Паведамляецца, што сучасныя тэхнічныя рашэнні забяспечваюць высокую дакладнасць хады і выключаюць неабходнасць выканання якіх-небудзь рэгуліровак механізмаў. Мяркуецца, што гадзіннік не запатрабуе рамонту цягам 50 гадоў.

БелаПАН