На футбольны матч Беларусь — Англія было прададзена ўжо 13 тыс. квіткоў
Да гістарычнага матчу нацыянальных зборных Беларусі і Англіі засталося ўсяго паўмесяца. Як нагадвае "Прессбол", гэты адборачны паядынак чэмпіянату свету пройдзе 15 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама". Да ўчорашняга вечара на будучы матч было прададзена 13 тыс. квіткоў. Спіс гульцоў англійскай зборнай будзе апублікаваны 5-6 кастрычніка. Ужо вядома, што брытанцы прыляцяць у Мінск чартарным рэйсам 14 кастрычніка прыкладна ў 15.00.
На 17.45 у Палацы рэспублікі запланаваная прэс-канферэнцыя Фабіё Капэла і капітана англійскай зборнай. А у 19.00 госці правядуць трэніроўку на стадыёне "Дынама", якая будзе адкрытай для прадстаўнікоў прэсы на працягу пятнаццаці хвілін.