На гала-канцэрце "Зорных танцаў" у Палацы спорту памерла дзяжурны лекар

16 кастрычніка ў сталічным Палацы спорту адбыўся чарговы гала-канцэрт праекту "Зорныя танцы". На такіх мерапрыемствах заўсёды дзяжурыць "Хуткая" — на выпадак, калі камусьці стане дрэнна. Але гэтым разам трагедыя здарылася з самім медыкам, піша "Комсомольская правда в Беларуси".
Жанчыне, дзяжурнаму лекару, стала дрэнна, і яна памерла незадоўга да пачатку канцэрту. Паводле папярэдніх звестках, ад спынення сэрца.

Цела жанчыны ляжала непадалёк ад выхаду на сцэну. І артысты адмовіліся пачынаць канцэрт. Арганізатары затрымалі канцэрт на паўгадзіны. Яны спадзяваліся, што цела жанчыны вынесуць. Але неабходна было чакаць міліцыянта, машыну для перавозкі трупаў. А шоў трэба было пачынаць: усё падрыхтавана, у зале сядзіць міністр культуры…

Як паведаміў калега памерлай, прыйшоў нейкі начальнік у цывільным і сказаў, хай цела застаецца як ёсць, а шоў няхай пачынаюць.

Неўзабаве на месца прыбыў дзяжурны следчы Цэнтральнага раёна Мінску, які выканаў усе неабходныя працэдуры. Канцэрт працягваўся прыкладна 1 гадзіну 40 хвілін. Цела жанчыны паспелі вынесці да яго заканчэння.