На Галоўпаштамце Мінску - масавая алергія ад пасылак з цыбулінамі кветак

Да медыкаў звярнуліся 13 работнікаў мінскага Галоўпаштамту, якія сартавалі пасылкі з кветкава-цыбульнай расадай. Яны скардзіліся на алергію. Эпідэміёлагі праверылі паветра ў цэху і ўзялі 4 пасылкі для правядзення экспертызы, паведамляе "Інтэрфакс". Астатнія пасылкі былі ізаляваныя на складзе пастаўшчыка, доступ да іх абмежаваны. Па словах медыкаў, у паветры атрутных рэчываў не было. Магчыма, цыбуліны кветак, былі чымсьці пратраўленыя.

Як заявілі работнікі Галоўпаштамта, ніякай надзвычайнай сітуацыі з супрацоўнікамі цэха сартавання няма, усе працуюць. Алергічная рэакцыя магла быць і не на пасылкі, кажуць на Галоўпаштамце.