На гэтым тыдні пачнецца вольная рэгістрацыя кірылічных даменаў .БЕЛ

На гэтым тыдні пачнецца вольная рэгістрацыя кірылічных даменаў .БЕЛ

1 кастрычніка 2015 года адкрыецца вольная рэгістрацыя даменаў .БЕЛ для ўсіх ахвочых.

У каментары агенцтву БЕЛТА дырэктар ТАА "ТриИнком" (афіцыйны рэгістратар даменных імёнаў у Беларусі) Роберт Ермакоў паведаміў, што вольная рэгістрацыя даменаў .БЕЛ пачнецца ў 00.01.

Ніякіх асаблівых умоваў пры рэгістрацыі даменаў .БЕЛ не будзе. Працэс афармлення замовы, аплаты, рэгістрацыі гэтых даменаў такі ж самы, як і для даменаў .BY. Рэгістрацыя даменаў .БЕЛ будзе каштаваць 150 тысяч рублёў на 1 год і 300 тысяч рублёў на 2 гады.

Паведамляецца, што даменная зона падтрымлівае ўсе літары рускага і беларускага алфавітаў, у тым ліку "ў" (у нескладовае) і апостраф.

Праверыць даступнасць імя і зарэгістраваць яго можна на сайце кампаніі.