На Гродзеншчыне затрымалі расіяніна, які 12 гадоў быў у міжнародным вышуку
Беларускія памежнiкi і міліцыянты затрымалi ў памежнай зоне, у Воранаўскім раёне каля мястэчка Радунь расiянiна, якi 12 гадоў знаходзiўся ў мiжнародным вышуку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:
"Ён з 1996 года лічыўся ў міжнародным вышуку за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Расіі. У нас хаваўся пад чужым прозвішчам з 1998 года".
Паводле словаў Цішчанкі, гэты расіянін здзейснiў у Расіі шэраг злачынстваў: хулiганства, рабаўнiцтва, нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў, у вынiку якiх пацярпелы памёр.
Цяпер праводзіцца разбіральніцтва. Праўдападобна, нелегала чакае дэпартацыя ў Расію.