На гродзенскім “Азоце” загінуў кранаўшчык, яго пачалі шукаць са спазненнем
Учора увечары на цаху “Аміяк-4” гродзенскага "Азота" быў знойдзены труп кранаўшчыка. Ён выйшаў на працу ў нядзелю і з яе дахаты не вярнуўся. Труп знайшлі толькі ў панядзелак, бо ніхто з яго змены не заўважыў знікнення. Трывогу падняла жонка. На цаху “Аміяк – 4” цяпер ідзе рэканструкцыя і
рамонт. Як кажуць на заводзе, мужчына загінуў у выніку невыканання
тэхнікі бяспекі.
Наш карэспандэнт Сяргей Апановіч паспрабаваў высветліць падрабязнасці трагічнага здарэння, і вось што з гэтага атрымалася:
“Начальнік цэха "Аміяк- 4" Мікалай Агурцоў спасылаецца на тое, што зараз на прадпрыемстве працуе камісія, якая высвятляе прычыны смерці чалавека, і адмаўляецца даваць усялякія каментары.
“Кожны працоўны у нас адзначаецца на ўваходзе на прадпрыемства. Аднак на выхадзе сістэма не заўсёды спрацоўвае”, – кажа Агурцоў.
Працаўнікі гавораць, што кранаўшчык загінуў не толькі з-за невыканання тэхнікі бяспекі, але і з-за працы на зношаным абсталяванні”.
Цяпер уваход у цэх перакрыты, частка працаўнікоў нават пераведзеная на іншае месца працы.