На гродзенскім рынку абакралі манекен, распачатая крымінальная справа

Манекен днямі абакралі на рынку "Карона" ў Гродне.  Спачатку злодзей зняў с пластыкавага манекена жаночы плашч. Пасля ад яго пацярпелі яшчэ два гандлёвых месцы на рынку, дзе ён сцягнуў тры жаночыя піджакі. Да сённяшняга дня злачынцу не знайшлі. Распачатая крымінальная справа.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна