На Камачатцы знайшлі рыбакоў, якія зніклі 3 месяцы таму
Група з 11 расійскіх рыбакоў, якая знікла падчас шторму недалёка ад Петрапаўлаўска-Камчацкага яшчэ 10 кастрычніка, была знойдзена і выратавана вайскоўцамі і ратавальнікамі. Пасля таго, як дзве лодкі, на якіх рыбакі выйшлі ў мора, пацярпелі крушэнне, яны выбраліся на бераг, адшукаўшы закінутую вайсковую базу.
Не маючы сродкаў сувязі і магчымасці паклікаць на дапамогу, члены групы, сярод якіх былі тры жанчыны, на працягу трох месяцаў харчаваліся блінамі. Муку яны знайшлі на кінутай базе.
Паводле іх слоў, яны нават змаглі паставіць і ўпрыгожыць у сваім сховішчы навагоднюю ёлку. Пасля таго, як запасы ежы сталі заканчвацца, пяцёра рыбакоў ізноў вышлі на пошукі і пасля чатырох дзён блуканняў знайшлі вайсковую частку, з якой змаглі выклікаць ратавальнікаў.
Як заявілі афіцыйныя прадстаўнікі МНС Расіі, аперацыя па выратаванні прайшла паспяхова, усе яны пачуваюцца добра.
Euronews