На кантрольна-прапускных пунктах у Мінску не выяўлялі небяспечных рэчаў

Ніякіх праблем на кантрольна-прапускных пунктах у Мінску 3 ліпеня не ўзнікала. Пра гэта паведамляе сталічная міліцыя.
Нагадаем, для таго, каб патрапіць на парад 3 ліпеня, а ўвечары на масавыя гулянні, мінчукі і госці сталіцы мусілі прайсці праз адмысловыя пункты, дзе былі ўсталяваныя металадэтэктары.

Паводле звестак міліцыі, нягледзячы на значную колькасць прысутных на парадзе (500 тысяч чалавек) і гуляннях (200 тысяч), вялікіх чэргаў на кантрольна-прапускных пунктах не было. Таксама не было выяўлена і ніякіх рэчаў, якія ўяўлялі б небяспеку, адзначае БЕЛТА