На кожнага жыхара Беларусі прыпадае 445,3 долара ЗША банкаўскіх укладаў
Па стане на 1 ліпеня 2007 года на аднаго жыхара Беларусі ў сярэднім прыпадала 955,1 тысяч рублёў, або 445,3 долара ЗША банкаўскіх укладаў, аблігацый і ашчадных сертыфікатаў. На 1 ліпеня 2006 года гэты паказчык быў роўны 704,7 тысяч рублёў, або 328,7 долара ЗША. Забеспячэнню высокіх - у 1,4 разы - тэмпаў росту ўкдаў
фізічных асобаў садзейнічала пашырэнне банкамі спектра паслуг. Фізічным асобам былі прапанаваныя
новыя віды ўкладаў на кароткія тэрміны захоўвання з высокім узроўнем даходнасці
і "бонуснымі" ўмовамі, такімі як магчымасць датэрміновага зняцця без
страты працэнтаў, магчымасць папаўнення ўкладу, дадатковы даход пасля
агаворанага тэрміну.
"БелаПАН"
"БелаПАН"