На Кубак Садружнасці паедуць футбалісты салігорскага "Шахцёра"
У панядзелак прайшла нарада кіраўнікоў салігорскага футбольнага клуба "Шахцёр". На нарадзе абмяркоўвалася магчымасць удзелу каманды ў Кубку чэмпіёнаў садружнасці краін СНД і Балтыі. Нагадаем, што чэмпіён краіны - барысаўскі БАТЭ адмовіўся ад выступу ў гэтым турніры. Як паведамляе прэс-служба клуба, было прынятае рашэнне падтрымаць званне срэбранага прызёра чэмпіянату Беларусі і прадставіць нашу краіну на гэтым турніры замест БАТЭ.
XIX Кубак чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі пройдзе з 14 па 23 студзеня 2011 года ў Санкт-Пецярбургу.
XIX Кубак чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі пройдзе з 14 па 23 студзеня 2011 года ў Санкт-Пецярбургу.