На Кубе назавуць першага новага прэзідэнта за апошнія паўстагоддзя
Першага новага прэзідэнта за апошнія паўстагоддзя назавуць сёння на Кубе. Дзеля гэтага сабраліся больш за 600 кубінскіх парламентарыяў. Выбранне новага прэзідэнта было прызначана пасля таго, як 81-гадовы
Фідэль Кастра адмовіўся застацца на новы тэрмін з-за сваёй хваробы.
Галоўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка Кубы з’яўляецца 76-гадовы
брат Фідэля Кастра Рауль. Ён ачольваў кубінскі ўрад на працягу апошніх
19 месяцаў, з часу пачатку хваробы Фідэля.
Associated Press
Associated Press