На латвійска-расійскай мяжы зноў чарга з тысячы грузавікоў

У чэргах на латвійска-расійскай мяжы ў суботу раніцай стаялі 1080 грузавікоў, паведамілі агенцтву BNS у Дзяржаўнай памежнай ахове. Нагадаем, вялізныя чэргі грузавікоў на латвійска-расійскай мяжы сталі ўтварацца з сярэдзіны жніўня мінулага года. Да Новага года яны зніклі, аднак пачынаючы з ліпеня, сталі ўтварацца зноў.