На латвійска-расійскай мяжы зноў вялізная чарга грузавікоў
Больш за 800 грузавікоў скапіліся на латвійска-расійскай мяжы ў двух кантрольна-прапускных пунктах. Нагадаем, шматкіламетровыя чэргі грузавікоў на мяжы Латвіі і Расіі
ўтварыліся ў жніўні мінулага году. З таго часу яны з’яўляюцца
рэгулярна. Прычынамі іх узнікнення эксперты называюць узросшы ў тры
разы з 2004 года грузаабарот паміж Еўрасаюзам і Расіяй.
Таксама яны наракаюць на праблемы аўтаперавозчыкаў пры перамяшчэнні па Беларусі, бо беларускімя ўлады ўвялі плату за транзіт. У выніку, большасць грузавых маршрутаў былі пераарыентаваныя з Беларусі на Латвію.
Нядаўна ўрад Латвіі вырашыў увесці збор у памеры 24 долары з кожнага грузавіка, які перасякае мяжу з Расіяй. Гэтыя сродкі мусяць пайсці на арганізацыю памежнай інфраструктуры.
РИА “Новости”