На літоўска-беларускай мяжы знялі з цягніка студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву

Студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву сёння знялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы. Яна вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Пра гэта Сцяпанава распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Па словах Касі Сцяпанавай, у яе забралі пашпарт. Яна ўжо гадзіну знаходзіцца ў нейкім памяшканні на памежным пункце "Гудагай". "Нам сказалі вас затрымаць, мы затрымалі, чакайце нейкага чалавека", — так пераказала словы людзей, якія яе затрымалі, студэнтка. Яна паспела звязацца з праваабаронцам, які параіў напісаць скаргу, што яна ўжо і зрабіла. 

Кася Сцяпанава кажа, што 19 снежня не была ў Мінску, а знаходзілася ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў (была вылучана групай грамадзян). 20 снежня студэнтка паехала ў Вільню.