На месцы саду ў Лошыцкім парку элітнай жылой забудовы не будзе - Мінскпраект

На месцы яблынева саду ў Лошыцкім парку не будзе элітнай жылой забудовы. Чуткі пра гэта катэгарычна абвергнуў начальнік майстэрні ландшафтнай архітэктуры і дызайна "Мінскпраекту" Уладзімір Мірошчанка. Менавіта гэтая майстэрня і распрацавала праект рэканструкцыі парка.

Уладзімір Мірошчанка: "Гэтая тэрыторыя абараняецца законам. Яна знаходзіцца ў зоне ЛР-2, там нельга будаваць нічога вышэйшага за тры паверхі".