На Мінскай кальцавой дарозе паўгадзіны ляжаў на баку бетонавоз

Бетонавоз перавярнуўся на Мінскай кальцавой дарозе, ён праляжаў на баку паўгадзіны.  Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", ён ехаў у бок гандлёвага дома "Ждановічы", але паміж вуліцамі Цеміразева і Прытыцкага машыну "падрэзаў" ліхач. Каб пазбегнуць дарожна-траспартнага здарэння, кіроўца бетонавоза рэзка вывернуў руль управа і выехаў на суседнюю паласу. У выніку, машына перавярнулася і заняла дзве паласы руху.

Паведамляецца, што кіроўца не пацярпеў. Выратавальнікі падымалі машыну з дапамогай крана. Праз дзве гадзіны руху на гэтым участку быў адноўлены цалкам.