На мінскай Камароўцы сабакі выступілі супраць КДБ (фота)
Ля будынку Камароўскага рынку актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі флэш-моб, накіраваны супраць указу №60 "Аб захадах для ўдасканальвання выкарыстання нацыянальнага сэгменту глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт", паведамляе Радыё Свабода. У акцыі ўдзельнічалі 7 чалавек. Адзін з іх быў апрануты ў камізэльку з надпісам "КДБ", а астатнія – у майкі, на якіх былі напісаныя тры літары www, якія сімвалізуюць інтэрнэт. Маладыя людзі, да якіх былі прывязаныя ланцугі, поўзалі на карачках, нібы сабакі, а хлопец у камізэльцы не даваў ім разбягацца і ўвесь час цягнуў за ланцужкі. Акцыя скончылася без затрыманняў.