На міжнародным турніры на прызы Віталя Шчэрбы выступяць гімнасты 13 краін
Гімнасты 13 краін выступяць на міжнародным турніры па спартовай гімнастыцы на прызы шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы. Акрамя беларускіх спартоўцаў, у мінскім Палацы спорту з 9 па 11 верасня прадэманструюць сваё майстэрства гімнасты Азербайджана, Ізраіля, Канады, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Швецыі, Узбекістана, Францыі, перадае БЕЛТА.
Лідэрамі мужчынскай зборнай Беларусі з'яўляюцца дасведчаныя Дзмітры Каспяровіч, Дзмітры Савіцкі і Аляксандр Царэвіч. Каспяровіч будзе прэтэндаваць на медалі ў сваім каронным апорным скачку, а Савіцкі здольны стабільна выступіць у шматбор'і, лічыць галоўны трэнер мужчынскай каманды Мікалай Федарэнка. Аляксандр Царэвіч выступіць на трох снарадах — на брусах, перакладзіне і кані. Сярод маладых гімнастаў трэнерскі штаб вылучае Паўла Булаўскага, Арцёма Быкава, Аляксандра Прыстаўку, Артура Кузьміна.
У жаночых спаборніцтвах галоўныя надзеі беларусак звязаныя з Настассяй Марачкоўскай, якая мае немалы досвед выступаў на прэстыжных міжнародных турнірах, у тым ліку і на Алімпіядзе ў Пекіне.
У рамках міжнароднага турніру на прызы Віталя Шчэрбы адбудзецца і чэмпіянат Беларусі. Акрамя таго, спаборніцтвы стануць генеральнай рэпетыцыяй перад чэмпіянатам свету, які адбудзецца ў кастрычніку ў Лондане.
На жаль, на турнір сёлета не зможа прыбыць з ЗША сам шасціразовы алімпійскі чэмпіён Віталь Шчэрба, у гонар якога арганізаваныя спаборніцтвы. З 12 верасня ў яго пачынаюцца важныя спаборніцтвы, у якіх выступяць выхаванцы яго школы.