На мяжы Беларусі з краінамі ЕС адкрыюць некалькі новых пунктаў пропуску
На беларуска-літоўскім і беларуска-польскім участках мяжы плануецца адкрыць некалькі новых міжнародных пунктаў пропуску. Пункты Відзы—Твярачус і Мальдзевічы—Адуцішкіс на беларуска- літоўскай мяжы пасля стварэння неабходнай інфраструктуры будуць дзейнічаць як міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску. Праз іх змогуць перасякаць мяжу асобы незалежна ад грамадзянства. Пакуль жа праз гэтыя пункты пропуску можа перасякаць мяжу толькі прымежнае насельніцтва. Канчатковыя тэрміны ўладкавання гэтых пунктаў пропуску ў ГПК не назвалі.
На беларуска-польскім участку мяжы мяркуецца адкрыць аўтадарожны міжнародны пункт пропуску Сафіева—Ліпшаны. На Аўнустоўскім канале будзе адкрыты сезонны рачны міжнародны пункт пропуску Прывалка (Шведубрэ) для турыстаў- байдарачнікаў.
Таксама вырашаны пытанне аб змене статусу аўтадарожнага пункта пропуску Пясчатка (Полаўцы) на беларуска-польскім участку мяжы з міждзяржаўнага на міжнародны пасля правядзення рэканструкцыі.
"Інтэрфакс"