На мяжы з Беларуссю палякі збіраюцца здабываць бурштын
Гаворка ідзе пра буйное радовішча недалёка ад мяжы з Беларуссю і Украінай.
Гэта вялікі шанец для ўсёй бурштынавай галіны Польшчы, якая шмат гадоў мае праблемы з доступам да сыравіны. Самыя вялікія радовішчы знаходзяцца ў ваколіцах Любліна.
Гданьская кампанія звярнулася да маршалка Люблінскага ваяводства з просьбай дазволіць здабычу бурштыну на землях, якія цяпер знаходзяцца ў арэндзе фермераў. Там ёсць паклады бурштыну на пару тысяч гадоў працы галіны.
На гэты момант у Польшчы не існуе іншага настолькі добрага радовішча. Важна і тое, што бурштын знаходзіцца ўсяго ў 14 метрах пад зямлёй, пішуць польскія СМІ.
Фота — wallplanet.ru