На Нясвіжчыне нядбайныя бацькі не плацяць дзяржаве за ўтрыманне іх дзяцей

Толькі 5 з больш як 130 нядбайных бацькоў, што жывуць на Нясвіжчыне, дабраахвотна пакрываюць выдаткі дзяржавы на ўтрыманне іх непаўналетніх дзяцей.  Адбываецца гэта з розных прычынаў: сямёра неплацельшчыкаў знаходзяцца ў лекава-працоўных прафілакторыях, яшчэ столькі ж - у турмах, восем - у вышуку, адзін - пад арыштам.

З астатнімі вядзецца праца. 28 бацькоў атрымалі паперы аб перапрацаўладкаванні з тым, каб у іх былі большыя заробкі і яны змаглі ліквідаваць запазычанасць.

Толькі чацвёра нядбайных бацькоў з Нясвіжчыны здолелі вярнуць у свае сем'і дзяцей. Ім вярнулі бацькоўскія правы.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Нясвіж