На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяр фашызму і камунізму (фота)
23 жніўня, у агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, прадстаўнікі грамадскасьці Пінска наведалі месцы трагедыяў — у вёсцы Пагост-Загародскі, дзе гітлераўцамі былі растраляныя яўрэі, і ў лясным масіве ля вёскі Вулька-Гарадзішчанская, дзе НКВД на пачатку вайны закатавала некалькі дзесяткаў чалавек.
Пінчукі маліліся за душы палеглых і прасілі Бога ўчыніць ім вечную памяць.
Пінчукі маліліся за душы палеглых і прасілі Бога ўчыніць ім вечную памяць.