На плошчы Незалежнасці каля 100 чалавек расцягнулі плакат "Сыходзь" (фота)
Акцыя была разагнаная. Некаторыя ўдзельнікі затрыманыя.
18.47 Дзве групы людзей, прыкладна, па 20 чалавек у кожнай, стаяць каля Чырвонага касцёла і каля пераходу на Плошчы Незалежнасці. Супрацоўнікі спецслужбаў здымаюць іх на відэа.
18.39 На плошчы ўжо нікога не засталося. Удзельнікаў акцыі пасадзілі ў аўтазак і міліцэйскі аўтобус, якія пад'елі на прыпынак "соткі". Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё, затрымлівалі выбарачна, пераважна моладзь. Астатнія ўдзельнікі здолелі збегчы.
18.37 Удзельнікі акцыі затрыманыя.
18.30 На плошчу Незалежнасці пад'ехаў аўтобус з АМАПА-м, пад'язджае аўтазак.
18.20 Неўзабаве асобы ў цывільным затрымалі каля 8 удзельнікаў акцыі.