На праваслаўнай царкве ў Полацку міліцыянты злавілі злодзея
Злодзея злавілі міліцыянты на праваслаўнай царкве ў Полацку. 27-гадовы мясцовы жыхар, які толькі месяц таму выйшаў на волю, збіраўся скрасці каштоўны абраз. Злодзей спрабаваў пранiкнуць у Дрэўлеправаслаўную паморскую царкву
Успення Прасвятой Багародзiцы. Паводле звестак праваахоўнікаў, у царкве
спрацавала сiгналiзацыя i на месца здарэння выбыла група затрымання.
Спатрэбiлася ўсяго 2 хвiлiны, каб апынуцца каля храма: невядомы якраз у гэты час з казырка будынка спрабаваў улезцi ў царкву праз разбiты шклопакет. Прыблiзны ацэначны кошт абраза — каля 100 тысяч долараў ЗША, паведамляе газета "Звязда".